Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапейскі суд задаволіў пазовы жыхароў Чачэніі


Эўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Расею выплаціць кампэнсацыю ў памеры 1,5 мільёна эўра на карысьць жыхароў Чачэніі.

Як вынікае з судовага паведамленьня, першы пазоў пададзены жыхарамі разбуранай у 1999 годзе падчас авіяналётаў фэдэралаў вёскі Когі. Тады ў выніку нападу загінулі двое дзяцей і тры жанчыны. Другі пазоў падалі сваякі зьніклага ураджэнца Чачэніі Аюба Мурзатава, якога ў 2002 у невядомым накірунку зьвезьлі людзі ў камуфляжнай форме. Паводле сваякоў, расейскія ўлады не расьсьледавалі зьнікненьне Мурзатава.
XS
SM
MD
LG