Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэрбская пракуратура абвінавачвае ўдаву палявога камандзіра


Цэца на канцэрце ў Македоніі

Цэца на канцэрце ў Македоніі

У Сэрбіі выстаўленыя абвінавачваньні поп-зорцы Цэцы (сапраўднае імя - Святлана Ражнятовіч), удаве , палявога камандзіра часоў балканскіх войнаў 90-х гадоў Жэлькі Ражнятовіча па мянушцы Аркан.

Паводле сэрбскай пракуратуры, сьпявачку абвінавачваюць у растраце амаль двух мільёнаў эўра, атрыманых ад продажу 10 гульцоў яе ўласнага футбольнага клюбу "Обіліч". Цэца атрымала клюб у спадчыну пасьля сьмерці забітага ў Бялградзе ў студзені 2000 года мужа.

Раней Святлана Ражнятовіч праходзіла па справе аб забойстве ў 2003 годзе прэм'ер-міністра Сэрбіі Зорана Джынджыча. Яе падазравалі ў сувязях з забойцамі палітыка. Тады афіцыйныя абвінавачваньні сьпявачцы не выстаўляліся.
XS
SM
MD
LG