Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку ваеўнікі захапілі закладнікаў


У горадзе Тыкрыт на поўначы Іраку ўзброеныя баявікі ўзялі ў закладнікі групу ўрадавых чыноўнікаў. Паведамляецца, што яны захапілі будынак рады правінцыі Салах-эд-Дзін, цэнтрам якой зьяўляецца Тыкрыт. Пра колькасьць закладнікаў пакуль не паведамляецца. Будынак знаходзіцца ў атачэньні ірацкіх і амэрыканскіх вайскоўцаў.

Сёньня ж ў так званай "зялёнай зоне" Багдаду - урадавым раёне ў цэнтры ірацкай сталіцы - былі выпушчаныя дзьве ракеты. Загінуў адзін чалавек, чацьвёра параненыя.
XS
SM
MD
LG