Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль: прыняты закон аб пазбаўленьні тэрарыстаў грамадзянства


Парлямэнт Ізраілю зацьвердзіў законапраект, які дазваляе пазбаўляць грамадзянства асоб, прызнаных вінаватымі ў тэрарыстычнай дзейнасьці, шпіянажы і злачынствах супраць бясьпекі дзяржавы. У падтрымку новага закону прагаласавалі 37 дэпутатаў, 11 былі супраць. Да прыняцьця гэтага закону тэрарысты, вінаватыя ў гібелі сваіх суайчыньнікаў, працягвалі заставацца ізраільскімі грамадзянамі. Яны і іх сем'і маглі атрымліваць ад дзяржавы ўсе льготы і дапамогі, у тым ліку, зьвязаныя са стратай карміцеля або стратай працаздольнасьці.

Як заявіла дэпутат парлямэнту ад партыі “Наш дом Ізраіль” Фаіна Кіршэнбаум, “цяпер гэтаму пакладзены канец”. У сваю чаргу, дэпутаты ад арабскіх партый называюць закон “фашыстоўскім”, які прынясе ў грамадзтва шмат праблемаў.
XS
SM
MD
LG