Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пральнай машынай Пачобута могуць кампэнсаваць маральную шкоду Лукашэнкі


Андрэй Пачобут

Андрэй Пачобут

За гадзіну ў Горадні ў кватэры, дзе жыве зь сям’ёю журналіст "Газэты выборчай" Андрэй Пачобут, тры супрацоўнікі КДБ апісалі яго маёмасьць.

Як распавёў Андрэй Пачобут "Свабодзе", тры супрацоўнікі КДБ паказалі пастанову сьледчага абласной пракуратуры пра тое, каб накласьці арышт на маёмасьць. Яны агледзелі кватэру і выбралі найбольш каштоўныя, на іхні погляд, рэчы. Забралі яны толькі кампутар як "прыладу злачынства", кажа журналіст, бо яго падазраюць у тым, што ён у інтэрнэце зьняважыў прэзыдэнта, а гэта было ўчынена з дапамогай кампутара, патлумачылі яму.

На пральную машыну, тэлевізар і трэнажор наклалі арышт. Чаму? Супрацоўнікі КДБ патлумачылі, што ў пацярпелага А.Лукашэнкі ёсьць правы, у тым ліку — права на кампэнсацыю маральнай шкоды, якая была яму нанесеная журналістам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG