Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У сьвеце істотна вырасла матэрыяльная шкода ад прыродных бедзтваў


Адна з найбуйнейшых у сьвеце кампаній другаснага страхаваньня Swiss Re паведаміла, што эканамічная шкода ад прыродных і тэхнагенных катастроф склала летась 218 мільярдаў даляраў. Гэта ўтрая больш, чым у 2009 годзе. Найбольш стратнымі для глябальнага страхавога бізнэсу падзеямі сталі землятрусы ў Чылі і Новай Зэляндыі.

Swiss Re таксама адзначыла, што значныя выплаты будуць зробленыя і па страхоўках ў сувязі з падземнымі штуршкамі і цунамі, якія напаткалі тры тыдні таму Японію.
XS
SM
MD
LG