Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На ўсходзе Аўганістану талібы захапілі горны раён


У правінцыі Нурыстан на паўночным усходзе Аўганістану талібы захапілі адзін з адміністрацыйных раёнаў. Паводле кіраўніка мясцовай паліцыі, каля 300 ваеўнікоў сёньня раніцай узялі пад кантроль аддалены горны раён Вайгал. Нешматлікія супрацоўнікі сіл бясьпекі адступілі без супраціву.

У раёне няма падразьдзяленьняў міжнародных сіл. Актыўнасьць талібаў у Нурыстане прыкметна павялічылася ў апошнія месяцы.
XS
SM
MD
LG