Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: апазыцыя хоча экспартаваць нафту


Лібія: паўстанец на нафтавым тэрмінале гораду Зуэйтына
Лібія: паўстанец на нафтавым тэрмінале гораду Зуэйтына
Міжнароднага эмбарга на пастаўкі нафты зь Лібіі – няма, паведамляе агенцтва Reuters, са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы ў ААН. Суразмоўца агенцтва патлумачыў, што санкцыі распаўсюджваюцца толькі на нафту, якую пастаўляюць кампаніі, падкантрольныя Муамару Кадафі.

Тым часам лібійская апазыцыя распачала перамовы аб магчымым экспарце нафты з падкантрольных паўстанцам тэрыторыяў.

Кіраўнік апазыцыйнай Пераходнай нацыянальнай рады Абдэль Джаліль паабяцаў, што што пасьля прыходу да ўлады апазыцыя "паспрабуе пабудаваць дзяржаву, у якой будуць забясьпечаныя правы чалавека і ажыцьцяўленьне рэгулярнай зьмены ўрады".
XS
SM
MD
LG