Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан: канфэрэнцыя па Лібіі


Францускі зьнішчальнік стартуе авіяналёт у Лібію з борту авіяносца "Шарль дэ Голь" у Міжземным моры
Францускі зьнішчальнік стартуе авіяналёт у Лібію з борту авіяносца "Шарль дэ Голь" у Міжземным моры
У Лёндане сёньня стартуе міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньні сытуацыі ў Лібіі.

Напярэдадні Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што сілы Кадафі моцна аслабленыя, а яго наступ супраць паўстанцаў быў спынены - дзякуючы авіяналётам міжнароднай кааліцыі.

Раней прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі і прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікалі Муамара Кадафі тэрмінова адмовіцца ад улады. Яны таксама зьвярнуліся да прыхільнікаў Кадафі з заклікам "пакуль ня позна, адмовіцца ад падтрымкі яго" і да апазыцыі – з прапановай ужо цяпер ствараць глебу для пераходу да дэмакратыі пасьля адстаўкі дзейнага ўраду.
XS
SM
MD
LG