Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Картэр прыбыў на Кубу


Былы прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр прыбыў на Кубу з трохдзённым прыватным візытам. Чакаецца, што ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Кубы Раўлем Кастра, каб абмеркаваць лёс амэрыканца Алана Гроса, які знаходзіцца ў кубінскай турме.

На пачатку сакавіка Грос быў асуджаны на 15 гадоў турмы за тое, што перадаў спадарожнікавае абсталяваньне габрэйскім грамадам Кубы ў адпаведнасьці з праграмай, якую спансуе амэрыканскі ўрад. Картэр спрабуе выканаць ролю пасярэдніка паміж Вашынгтонам і камуністычным рэжымам выспы.
XS
SM
MD
LG