Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны суд Косава прызнаў незаконным абраньне прэзыдэнта


Беджэт Пакалі

Беджэт Пакалі

Канстытуцыйны суд Косава прызнаў незаконным абраньне ў мінулым месяцы Беджэта Пакалі прэзыдэнтам рэспублікі. Скаргу пра неканстытуцыйнасьць абраньня Пакалі накіравала апазыцыя, якая заяўляла аб парушэньнях у часе галасаваньня ў парлямэнце.

Гэта ўжо другое рашэньне Канстытуцыйнага суду, накіраванае на спыненьне паўнамоцтваў прэзыдэнта Косава за апошнія паўгода. У верасьні быў вымушаны пайсьці ў адстаўку былы прэзыдэнт Фатмір Сэйдзіў, які, насуперак закону, у час, калі быў прэзыдэнтам, кіраваў палітычнай партыяй.
XS
SM
MD
LG