Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як паведаміў праваабарончы цэнтар "Вясна", днямі быў зьмешчаны пад варту ўдзельнік мітынгу пратэсту 19 сьнежня мілулага года ў Менску актывіст «Маладога фронту» Алег Гнедчык.

Яму прад'яўленае абвінавачаньне па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу.
Акрамя таго, для яго была абраная іншая мера стрымання -- знаходжанне пад вартай. Зараз Алег Гнедчык знаходзіцца ў менскім СІЗА па вуліцы Валадарскага.

Алег Гнедчык правёў тры дні за кратамі на пачатку студзеня. Тады ж ён быў дапытаны спэцслужбамі ў якасці падазраванага па справе аб масавых беспарадках у Менску.

Усяго па гэтай справе прызнаныя абвінавачанымі болей за 40 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG