Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрымалі праваабаронцу Рамана Кісьляка


Іна Кулей і Раман Кісьляк, архіўане фота

Іна Кулей і Раман Кісьляк, архіўане фота

Спадар Кісьляк распаўсюджваў спэцыяльны выпуск бюлетэня "Не бойцеся!" Беларускага камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць".

Кісьляк раздаваў мінакам бюлетэнь на цэнтральнай плошчы Леніна недалёка ад будынка аблвыканкама. У бюлетэні зьмешчанае патрабаваньне аб вызваленьні арыштаваных пасьля выбараў 19 сьнежня 2010 года. Раздаваць бюлетэнь ён пачаў а 17.15.

"Прыкладна праз паўгадзіны да мяне падышлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі прайсьці ў будынак аблвыканкама. Я адмовіўся. Тады мне заявілі, што прыедзе група, якая будзе са мной разьбірацца. У 18.00 яна прыбыла, і мяне затрымалі ",-- сказаў Кісьляк БелаПАН.

У 18.15 праваабаронца паведаміў па тэлефоне, што яго даставілі ў Ленінскі РАУС Берасьця.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG