Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель прызнала, што яе кааліцыя
пацярпела "вельмі балючую" паразу на мясцовых выбарах у выхадныя. Партыя Мэркель “ Хрысьцянска-дэмакратычны саюз” у складзе кааліцыі прайграла выбары ў федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Лепшы вынік атрымалі Партыя зялёных і сацыял-дэмакраты. Галоўным пытаньнем на гэтых выбарах была ядзерная энэргетыка, што было абумоўлена японскай ядзернай катастрофай. Пасьля японскіх падзеяў Мэркель загадала часова прыпыніць працу сямі найстарэйшых ядзерных рэактараў у Нямеччыне. Яна сказала сёньня таксама, што выканае сваё абяцаньне праверыць бясьпеку ўсіх 17 нямецкіх рэактараў. Чатыры зь іх якраз разьмешчаны ў зямлі Бадэн-Вюртэмберг.
XS
SM
MD
LG