Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: Колькасьць уцекачоў на Захадзе зьмяншаецца


Паводле статыстыкі Камісія па правах чалавека ААН, палітычны прытулак у 44 індустрыяльных краінах сьвету ў 2010 годзе хацелі атрымаць каля 359 тысячаў чалавек.

Гэта на 5% менш, чым у папярэднім годзе, і на 40% менш, чым у рэкордным 2001 годзе.

Найбольшы спад руху ўцекачоў (у сярэднім – на 33% у параўнаньні з папярэднім годам) быў адзначаны ў такіх міжземнаморскіх краінах як Альбанія, Кіпр, Грэцыя, Італія, Мальба, Партугалія, Гішпанія.

Але адначасова колькасьць просьбаў аб атрыманьні прытулку пабольшала, у параўнаньні з папярэднім годам, у такіх краінах, як Нямеччына (49%), Швэцыя (32%), Данія (30%).

Паводле статыстыкі ААН, у Беларусі летась прытулку прасілі 150 чалавек (у 2009 – 160 чалавек).


Колькасьць просьбаў аб палітычны прытулак у 2010 у выбраных краінах сьвету

ЗША

55530

Францыя

47790

Нямеччына

41330

Швэцыя

31820

Вялікабрытанія

22090

Нідэрлянды

13330

Грэцыя

10270

Нарвэгія

10060

Польшча

6540

Расея

2180

Украіна

1500

Чэхія

460

Літва

370

Беларусь

150

XS
SM
MD
LG