Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International: у 2010 менш сьмяротных пакараньняў


Паводле Amnesty International, колькасьць выкананых сьмяротных прысудаў у сьвеце ў 2010 годзе выразна зьменшылася, у параўнаньні з папярэднім годам.

Калі ня браць пад увагу Кітай, які афіцыйна не паведамляе аб сьмяротных пакараньнях, дык летась на сьвеце было выканана 527 сьмяротных прысудаў (у 2009 – 714 сьмяротных пакараньняў).

Amnesty International мяркуе, што летась Кітай прывёў у выкананьне як мінімум 2 тысячы пакараньняў сьмерцю.

Даклад Amnesty International адзначае, што ў 2009 годзе ў Эўропе ня быў выкананы нівоадзін сьмяротны прысуд, але летась кара сьмерці вярнулася на кантынэнт – Беларусь пакарала сьмерцю двух чалавек.

У мінулым годзе Габон стаў 139-й краінай на сьвеце, якая адмовілася ад кары сьмерцю. А Манголія летась увяла мараторый на выкананьне сьмяротнага пакараньня.

--------------------------------------------------------------------------------------

XS
SM
MD
LG