Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Емэне выбухнуў завод боепрыпасаў


Выбух на заводзе боепрыпасаў адбыўся сёньня паблізу гораду Джаар на поўдні Емэну. Паводл мясцовых уладаў, загінулі найменш 40 чалавек, каля 50 параненыя. Выбух быў такой сілы, што яго чулі за дзесяк кілямэтраў. На заводзе вырабляюць боепрыпасы да аўтаматаў Калашнікава. Паводле некаторых дадзеных, напярэдадні завод быў аточаны баевікамі адной з ісламскіх груповак, якая ўступіла ў сутыкненьне з урадавымі сіламі. Дарускаюць таксама, што дыверсію на заводзе маглі ажыцьцявіць баевікі «Аль-Кайды».
XS
SM
MD
LG