Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Народнай волі» пакінулі папярэджаньне


Вышэйшы гаспадарчы суд пакінуў у сіле папярэджаньне Міністэрства інфармацыі газэце «Народная воля» ад 14 студзеня.

Рэдакцыя абскарджвала яго ў Вышэйшым гаспадарчым судзе.

Мінінфарм палічыў парушэньнем заканадаўства інтэрвію лідэра зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, якое было адным з элемэнтаў артыкулу «Хто пачуе лёзунг „Сыходзь!“?» На мінулым тыдні суд выслухаў аргумэнты абодвух бакоў — газэты і Мінінфарму, а таксама аўтарку матэрыялу.

Паводле юрыстаў Міністэрства інфармацыі, «Народная воля» дала трыбуну не зарэгістраванай у Беларусі арганізацыі. Прадстаўнікі выданьня настойвалі на тым, што гэта не заява Зьмітра Дашкевіча ад імя «Маладога фронту», а аўтарскі матэрыял пра пачатак грамадзянскай кампаніі «Сыходзь!», якую падтрымаў цэлы шэраг моладзевых арганізацый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG