Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Ірыну Логвін дапыталі ў менскім КДБ, заўтра і пасьлязаўтра допыты ў Каменевай і Чарнаморцавай

28 сакавіка а 10-й гадзіне адбыўся допыт менскай каардынатаркі аргкамітэту БХД Ірыны Логвін у Менскім гарадзкім упраўленьні КДБ у якасьці сьведкі па справе аб «масавых беспарадках». 29 і 30 сакавіка туды выклікаюць Любоў Каменеву і Валерыю Чарнаморцаву.

Амаль двухгадзінны допыт Ірыны Логвін праводзіў сьледчы КДБ Андрэй Дарашэвіч. Логвін дала падпіску пра неразгалошваньне, але паведаміла прэс-службе БХД, што допыт тычыўся падзеяў 19 сьнежня 2010 году.

Кіраўніцу моладзі БХД Любоў Каменеву гэты ж сьледчы выклікаў на допыт у Менскае ўпраўленьне КДБ на 11 гадзінаў 29 сакавіка. А актывістку тае ж партыі Валерыю Чарнаморцаву — на 10 раніцы 30 сакавіка.
XS
SM
MD
LG