Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандра Лашманкіна пазбавілі акрэдытацыі


Аляксандар Лашманкін

Аляксандар Лашманкін

Грамадзяніна Расеі, рэдактара інфармацыйнага агенцтва «Свабода» Аляксандра Лашманкіна пазбавілі акрэдытацыі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.

Пра гэта журналіст паведаміў карэспандэнту «Свабоды».

«Сёньня я зайшоў у МЗС па картку, і мне сказалі, што я пазбаўлены акрэдытацыі. Падставаў не патлумачылі і сказалі заўтра прыйсьці па выпіску. Відаць, тут не патрэбныя такія журналісты, як я. Тут патрэбныя людзі, якія апісваюць падзеі з таго пункту гледжаньня, які выгадны для Аляксандра Лукашэнкі. Я не гатовы гэта рабіць. Я лічу. што я аб’ектыўны. Прынамсі плянаваў такім быць. Ну што ж, цяпер мне гэта рабіць значна лягчэй».

У беларускім МЗС заявілі,што Лашманкін пазбаўлены акрэдытацыі «у сувязі з парушэньнем беларускага заканадаўства».

Свой арышт у Беларусі журналіст лічыць незаконным.

«Мне інкрымінавана тое, чаго я не рабіў. Гэта паліцэйская правакацыя. Нібыта пад канвоем, калі мяне вялі ад цягніка да дзяжурнай часткі, я нібыта мацюгаўся на адрас міліцыянтаў. Канечне, гэта беззаконьне. Гэтае рашэньне суду абскарджана».

Аляксандар Лашманкін адбываў трое сутак арышту ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

«Там ёсьць такі элемэнт рэжыму, які я прыраўноўваю да ўтрыманьня ў карцэры. Там нельга знаходзіцца на ложку з 6 гадзіны раніцы да 22 гадзіны. Гэта даволі складана вытрымаць непрывычнаму чалавеку».

Аляксандар Лашманкін адбыў трое сутак арышту ў Беларусі за хуліганства. У ноч на 24 сакавіка яго затрымала транспартная міліцыя ў Воршы. Супрацоўнікі праваахоўных органаў ссадзілі яго зь цягніка Чалябінск — Берасьце. 24 сакавіка ў Воршы ён быў асуджаны судом на трое сутак адміністрацыйнага арышту за хуліганства. У знак нязгоды з рашэньнем суду Лашманкін абвясьціў галадоўку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG