Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Аўтарадыё» аспрэчвае забарону на вяшчаньне


Сёньня Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі працягне разгляд пазоваў «Аўтарадыё», якое аспрэчвае пазбаўленьне права на наземнае вяшчаньне.

Паводле кіраўніка радыёстанцыі Юр’я Базана, на 28 сакавіка прызначанае судовае пасяджэньне па пазове аб прызнаньні несапраўдным папярэджаньня Міністэрства інфармацыі. Таксама будзе прадоўжана падрыхтоўчае паседжаньне па пазове аб прызнаньні несапраўдным рашэньня ануляваць права радыёстанцыі на вяшчаньне, вынесенага рэспубліканскай камісіяй па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні Беларусі, перадае «Інтэрфакс».

17 сакавіка касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі па выніках разгляду касацыйнай скаргі Мінінфарма адмяніла вынесенае раней рашэньне па пазовах «Аўтарадыё» і накіравала справу на перагляд іншым судзьдзёй.

9 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі прызнаў несапраўднымі і рашэньне рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні Беларусі ануляваць права «Аўтарадыё» на наземнае эфірнае вяшчаньне, і папярэджаньне Міністэрства інфармацыі. Паводле гэтага рашэньня суду, Мінінфарм павінен быў выплаціць «Аўтарадыё» судовыя выдаткі па двух пазовах агулам у 1,4 мільёна рублёў.

Прымаючы ў студзені бягучага году свае рашэньні, Мінінфарм і рэспубліканская камісія спасылаліся на нібыта «распаўсюд у эфіры радыёпраграмы інфармацыі, якая зьмяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG