Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Януковіч ня бачыць палітыкі ў справе Кучмы


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч, які знаходзіцца зь візытам у Сінгапуры, заявіў журналістам, што лічыць нармальным прыцягненьне былога кіраўніка краіны Леаніда Кучмы у якасьці абвінавачанага па крымінальнай справе аб забойстве журналіста Гангадзэ. “Трэба атрымаць адказы на ўсе пытаньні, якія расьцягнутыя ў часе, сказаў журналістам Януковіч. Чуткі, што гэты працэс ператвараецца ў сучасны палітычны працэс – толькі чуткі.”
Крымінальная справа супраць Кучмы ўзбуджаная 21 сакавіка у сувязі з забойствам у 2000 годзе журналіста Георгія Гангадзэ. Другі прэзыдэнт Украіны абвінавачваецца ў перавышэньні ўлады, даваньні незаконных распараджэньняў супрацоўнікам МУС
XS
SM
MD
LG