Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянт пакрыўдзіўся, што апазыцыянэрка наступіла яму на нагу


Паліна Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк

28 сакавіка ў Берасьці мае адбыцца суд над затрыманай 26 сакавіка актывісткай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Палінай Шарэндай-Панасюк.

Паліна Шарэнда-Панасюк кажа, што яе затрымалі не каля стэнду, дзе былі вывешаны ўлёткі пра палітычных зьняволеных, а ўжо даволі далёка ад Цэнтральнага рынку. Затрымліваў яе супрацоўнік крымінальнага вышуку Ўладзімер Бурштын:

"Супрацоўнік крымінальнага вышуку ў свой выходны дзень проста праходзіў каля Цэнтральнага рынку. Ён пабачыў сьцяг. Пасьля гэтага, відаць, патэлефанаваў у пастарунак міліцыі і пагнаўся за мной. Я нават ня ведала, што ён мяне за мной ідзе. Ужо ў дварах ён мяне затрымаў. Увогуле, што да суду, то я ня веру ў справядлівы і законны разгляд гэтай справы. Няма ў нас сапраўдных судоў і праваахоўных органаў".

Праваабаронца незарэгістраванай арганізацыі "Берасьцейская вясна” Ўладзімер Вялічкін кажа, што яго зьдзіўляе такое стаўленьне міліцыі да грамадзянаў:

"Калі дзяўчыну даставілі ў пастарунак, то на яе склалі два пратаколы, адзін за дробнае хуліганства, а другі за непадпарадкаваньне міліцыі. А падчас разбору адзін зь міліцыянтаў наагул адзначыў, нібыта мае да яе прэтэнзіі, што яна наступіла яму на нагу".

Наконт разгляду справы, Вялічкін кажа, што невядома, як павядзе сябе суд:

"За дробнае хуліганства паводле заканадаўства прадугледжваецца штраф, а вось за непадпарадкаваньне міліцыі магчымы і арышт".

Паліну Шарэнду-Панасюк міліцыянты выпусьцілі з пастарунку, бо ў яе двухгадовы сын.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG