Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан: Сырыя – не Лібія


Гілары Клінтан

Гілары Клінтан

Узброеныя сілы ЗША ня маюць намеру праводзіць вайсковую апэрацыю ў Сырыі.

Пра гэта паведаміла ў нядзелю дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан у інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу Сі-бі-эс.

Дзяржсакратарка заявіла, што лібійскі сцэнар у Сырыі не паўторыцца. Яна, аднак, асудзіла гвалт у Сырыі і выказала спадзяваньне, што прэзыдэнт гэтай краіны Башар Асад правядзе неабходныя рэформы.

Напярэдадні сырыйскі ўрад увёў войскі ў партовы горад Латакія, дзе ў суботу ў сутычках з паліцыяй загінулі прынамсі 12 дэманстрантаў.
XS
SM
MD
LG