Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьвяз НАТО пагадзіўся ўзяць пад свой поўны кантроль міжнародную ваенную апэрацыю ў Лібіі, якой да гэтага кіравалі ЗША. Пра гэта агенцтвам паведаміў неназваны прадстаўнік Паўночнаатлянтычнага зьвязу. У дыпляматычных колах заявілі, што зьвяз ня будзе займаць нічыйго боку ва ўнутраным канфлікце ў Лібіі, яго галоўная задача – абараніць мірных грамадзянаў у адпаведнасьці з рэзалюцыяй Рады бясьпекі ААН.

Прадстаўнікі ўсіх 28 краінаў НАТО абмяркоўваюць у Брусэлі ўсе аспэкты апэрацыі ў Лібіі.
XS
SM
MD
LG