Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасярэднікам у Бахрэйне будзе Кувэйт


У Бахрэйне найбуйнейшая шыіцкая апазыцыйная партыя “Аль-Вефак” пагадзілася на пасярэдніцтва Кувэйту ў перамовах з уладамі, каб пераадолець палітычны крызіс у краіне. У кіраўніцтве партыі адзначылі, што з прапановай аб садзейнічаньні ў дыялёгу выступіў эмір Кувэйту шэйх Сабах аль-Ахмед ас-Сабах.

Супрацьстаяньне ў Бахрэйне працягваецца ўжо некалькі тыдняў. Апазыцыянэры настойваюць на палітычных рэформах і абмежаваньні ўлады суніцкай каралеўскай дынастыі.
XS
SM
MD
LG