Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: армія кантралюе Латакію


Пратэсты ў пятніцу на вуліцах Дамаску

Пратэсты ў пятніцу на вуліцах Дамаску

У Сырыі аддзелы арміі ўвайшлі ў партовы горад Латакія, дзе напярэдадні ў сутычках з паліцыяй загінулі ня менш як два дэманстранты.

Паведамляецца, што ў ходзе забурэньняў маніфэстанты падпальвалі офісы кіроўчай партыі “Баас” і пастарункі. Улады абвінавацілі ўдзельнікаў акцыяў пратэсту ў правакацыях і ўсклалі адказнасьць за гібель дэманстрантаў на групы ўзброеных ваеўнікоў.

Пратэсты ў суботу працягваліся і ў іншых гарадох Сырыі. За мінулы тыдзень, паводле зьвестак Amnesty International, у выніку масавых хваляваньняў загінулі звыш 50 дэманстрантаў. Улады прызналі загубу 27 людзей.

Антыўрадавыя актывісты праз сацыяльныя сеткі шыраць заклікі да агульнанацыянальнага страйку пратэсту.
XS
SM
MD
LG