Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Карэя вярнула рыбакоў


Паўднёвая Карэя вярнула ў КНДР 27 чалавек экіпажу паўночнакарэйскага рыбалоўнага судна, затрыманага ў лютым у паўднёвакарэйскіх тэрытарыяльных водах.

Усяго на борце карабля, які ў густым тумане перасек марскую мяжу паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэямі, быў 31 чалавек. Пхэньян патрабаваў вяртаньня ўсіх грамадзянаў КНДР. Улады Паўднёвай Карэі, аднак, заявілі, што чатыры рыбакі не захацелі вяртацца ў КНДР, папрасіўшы палітычнага прытулку. Пасьля пратэстаў з боку Паўночнай Карэі бакі дамовіліся на вяртаньне 27 чалавек.
XS
SM
MD
LG