Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: рэгіянальныя выбары


У дзьвюх фэдэральных землях Нямеччыны – Райнлянд-Пфальц і Бадэн-Вюртэмбэрг –у нядзелю праходзяць выбары ў рэгіянальныя органы ўлады.

Перадвыбарныя апытаньні сьведчаць пра тое, што хрысьціянскім дэмакратам канцлеркі Ангелы Мэркель пагражае страта большасьці ў важным рэгіёне Бадэн-Вюртэмбэрг. Упершыню з 1953 году мясцовы ўрад могуць сфармаваць апазыцыйныя сацыял-дэмакраты – найхутчэй, у кааліцыі з Партыяй зялёных. Перамога сацыял-дэмакратаў чакаецца і ў зямлі Райнлянд-Пфальц.

Шанцы апазыцыі, на думку аналітыкаў, павышае тое, што яна выступае за закрыцьцё атамных электрастанцыяў. Гэтая тэма зноў шырока абмяркоўваецца ў Нямеччыне пасьля аварыі на японскай АЭС. У суботу ў акцыях супраць ядзернай энэргетыкі ў чатырох нямецкіх гарадох узялі ўдзел сотні тысяч людзей.
XS
SM
MD
LG