Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэманстрацыя ў Лёндане перарасла ў беспарадкі


У Лёндане сёньня адбываецца марш пратэсту супраць дзяржаўнай палітыкі бюджэтных скарачэньняў, звальненьняў дзяржаўных службоўцаў і зьніжэньня пэнсій для ўдзелу ў якім брытанцы зьехаліся з усёй краіны.

Па дадзеных Кангрэсу прафсаюзаў Вялікабрытаніі (TUC), у акцыі пратэсту бяруць удзел больш за 250 тысяч чалавек, што ўдвая больш, чым чакалася.

Як перадае Бі-бі-сі з цэнтральнага Лёндану, атмасфэра маршу "збольшага добразычлівая і дружалюбная".

Аднак падчас дэманстрацыі адбыліся сутычкі з паліцыяй і акты вандалізму. Пратэстоўцы разграмілі некалькі крамаў і банк на вуліцы Пікадылі ў цэнтры брытанскай сталіцы. Чацьвёра паліцэйскіх параненыя, 13 пратэстоўцаў арыштаваныя. Акрамя таго, ёсьць пацярпелыя і сярод дэманстрантаў. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, 14 удзельнікаў акцыі пратэсту атрымалі нязначныя траўмы.

Па словах паліцыянтаў, вінаватая ў беспарадках група з 200 анархістаў у масках і чорнай вопратцы, якая прасоўваецца па цэнтральнай гандлёвай вуліцы Лёндану – Оксфард стрыт, закідвае фарбай крамы і правакуе астатніх удзельнікаў і паліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG