Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Канадзе прызначаная дата парлямэнцкіх выбараў


У Канадзе расфармаваны парлямэнт, новыя выбары прызначаныя на 2 траўня. Пра гэта сёньня абвясьціў генэрал-губэрнатар Дэвід Джонстан – афіцыйны прадстаўнік каралевы Лізаветы Другой, якая зьяўляецца ў Канадзе кіраўніком дзяржавы.

Напярэдадні канадзкі парлямэнт выказаў недавер правацэнтрыскаму ўраду прэм'ер-міністра Стывена Харпэра. Апазыцыя абвінаваціла кабінэт у дачыненьні да карупцыі, а таксама няўдалай эканамічнай палітыцы і дрэнным ўзаемадзеяньні з парлямэнтам.
XS
SM
MD
LG