Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвярамі авіяўдару НАТО ў Аўганістане сталі сямёра


На поўдні Аўганістану ў правінцыі Гільменд ў выніку авіяўдару сілаў НАТО памылкова былі забітыя сем цывільных жыхароў. Пра гэта паведамілі сёньня ўлады правінцыі. Трагедыя адбылася ў пятніцу. Сярод загінулых - дзьве жанчыны і трое дзяцей. Усе яны знаходзіліся ў аўтамашыне, па якой выпусьцілі ракету.

Камандаваньне сілаў НАТО пацьвердзіла факт нанясеньня ўдару ў раёне Нав-Зад, але не паведаміла пра колькасьць загінулых і абмежавалася заявай аб пачатку расьсьледаваньня інцыдэнту.
XS
SM
MD
LG