Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрымалі актывістку "Маладога фронту"


Паліна Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк

Як паведаміў дзяжурны РАУС Ленінскага раёну, Паліна Панасюк вывесіла разам з паплечнікам расьцяжку з выявамі палітзьняволеных на адной з вуліц гораду.

Да Паліны падышлі супрацоўнікі міліцыі для ўстанаўленьня асобы. Пасьля таго, па словах супрацоўніка Ленінскага РАУС, яна пачала абзываць міліцыянтаў «лукашыстамі» і «фашыстамі», а таксама вырываць тэлефон зь іх рук.

Паліна была затрымана і дастаўлена ў РАУС Ленінскага раёну за дробнае хуліганства. Пасьля складаньня пратаколаў позна ўвечары ў суботу Панасюк адпусьцілі зь міліцыі.

Адміністрацыйная справа дэмакратычнай актывісткі будзе разглядацца 28 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Берасьця.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG