Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы міністар абароны ФРГ наведвае Аўганістан


Міністар абароны ФРГ Т.дэ Мэзьер

Міністар абароны ФРГ Т.дэ Мэзьер

Нямеччына мае намер актыўна дапамагаць Аўганістану ў падрыхтоўцы сіл бясьпекі. Пра гэта заявіў сёньня міністар абароны ФРГ Томас дэ Мэзьер падчас першага пасьля нядаўняга прызначэньня візыту ў гэтую краіну.

Дэ Мэзьер правёў у Кабуле перамовы з аўганскім прэзыдэнтам Хамідам Карзаем і міністрам абароны Абдулом Рахімам Вардакам. Акрамя таго, у праграме візыту нямецкага міністра сустрэча з камандаваньнем сіл НАТО ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG