Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Азэрбайджане зьбіты апазыцыйны журналіст


У Азэрбайджане зроблены напад на супрацоўніка апазыцыйнай газэты "Азадлыг" ("Свабода") Сэймура Хазіева.

Гэта адбылося ў паселішчы Джэйранбатан бліз Баку. Калі журналіст вяртаўся з працы дадому, шэсьць чалавек у масках накінуліся на яго і сілком пасадзілі ў мікрааўтобус. Па дарозе журналіст быў зьбіты. Невядомыя пагражалі журналісту, што калі ён ня будзе "разумнейшым",яго чакаюць "вялікія праблемы”. Хазіева высадзілі са зьвязанымі рукамі ў сярэдзіне ночы на ўскрайку Баку.

Хазіеў і яго калегі перакананыя, што напад зьвязаны зь яго крытычнымі публікацыямі на адрас уладаў Азэрбайджану
XS
SM
MD
LG