Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Інданэзіі прадухілілі кантрабандны вываз пітонаў


Супрацоўнікі міжнароднага аэрапорту Джакарты прадухілілі спробу кантрабанднага вывазу зь Інданэзіі 40 пітонаў. Зьмеяў, якім былі ўведзеныя ўсыпляльныя прэпараты, выявілі ў багажы двух пасажыраў - жыхароў Кувэйту, якія выляталі рэйсам у Дубай.

Як адзначае агенцтва Франс Прэс, кантрабандысты нярэдка выкарыстоўваюць маршрут праз Дубай для дастаўкі дзікіх жывёл з Азіі ў блізкаўсходнія рэгіёны, аднак спробы перавезьці такія буйныя партыя назіраюцца вельмі рэдка.
XS
SM
MD
LG