Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША і ААН асудзілі гвалт у Сірыі


Вашынгтон заявіў, што сірыйскія ўлады рэпрэсуюць і запалохваюць грамадзянаў, а генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў урад Сірыі праявіць "максымальную стрыманасьць".

Заявы прагучалі пасьля паведамленьняў аб тым, што вайскоўцы абстрэльваюць цывільных дэманстрантаў. Дэманстранты заяўляюць пра гібель 20 чалавек.

Удзельнікі антыўрадавых пратэстаў у Сірыі патрабуюць спыненьня палітычнай манаполіі партыі Баас і адмены закону аб надзвычайным становішчы, які дзейнічае ў Сірыі ад 1963 году і дазваляе ўладам жорстка душыць любое іншадумства.
XS
SM
MD
LG