Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліз Трыпалі гарыць ваенны радар


Францускі зьнішчальнік падчас апэрацыі кааліцыі
Францускі зьнішчальнік падчас апэрацыі кааліцыі
У Лібіі працягваецца апэрацыя міжнародных сіл. Сёньня раніцай у прыгарадзе сталіцы краіны, Трыпалі, адбыліся тры выбуху. Паведамляецца, што там гарыць ваенны радар.

Напярэдадні авіяцыя міжнародных сілаў бамбіла войскі Кадафі на ўсходзе краіны, у раёне горада Адждабія, кантроль над якім у выніку перайшоў да паўстанцаў. Тым часам верныя Муамару Кадафі сілы вялі баі за трэці па велічыні горад краіны, Місрату.

Прадстаўнік узброеных сілаў ЗША віцэ-адмірал Уільям Гортні заявіў, што Кадафі пазбавіўся супрацьпаветранай абароны і амаль ня здольны весьці баявыя апэрацыі на зямлі. Паступаюць паведамленьні, што ён узбройвае добраахвотнікаў.
XS
SM
MD
LG