Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сірыі войскі адкрылі агонь па дэманстрантах


У Сірыі войскі сёньня адкрылі агонь па дэманстрантах у горадзе Дэраа на паўдні краіны. Гэта было адказам уладаў на падпал апазыцыянэрамі статуі Хафеза Асада – бацькі цяперашняга прэзыдэнта Башара Асада.

Маніфэстанты сабраліся на вуліцах горада, каб ушанаваць памяць некалькіх дзясяткаў чалавек, якія загінулі ў пачатку тыдня ў часе паліцэйскай апэрацыі супраць дэманстрантаў.

Антыўрадавыя дэманстрацыі прайшлі сёньня і ў іншых гарадах Сірыі.
XS
SM
MD
LG