Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е...


... ня самае горшае, толькі на паўночным усходзе кароткачасовы сьнег. Тэмпэратура: +1.. +8

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Лёндане “Міжнародная Амністыя” публікуе штогадовую справаздачу аб выкананьні сьмяротнага пакараньня ў сьвеце

У Будапэшце адбудзецца саміт міністраў адукацыі Эўразьвязу

У Лісабоне пачынаецца афіцыйны візыт у Партугалію брытанскага прынца Чарльза і яго жонкі Камілы

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


Нарадзіліся:

У 1483 годзе – славуты італьянскі мастак Рафаэль (Рафаэль Санці)

У 1592 годзе – славуты чэскі пэдагог-гуманіст Ян Амас Каменскі

У 1925 годзе – славуты расейскі актор беларускага паходжаньня Інакенцій Смактуноўскі (сапраўднае прозьвішча Смактуновіч, паходзіў з сям’і паўстанца, высланага ў Сібір)

У 1928 годзе – амэрыканскі палітык і палітоляг польскага паходжаньня Зьбігнеў Бжэзінскі

Памёрлі:

У 1584 годзе – расейскі цар Іван IV Жахлівы

У 1881 годзе – расейскі кампазытар Мадэст Мусаргскі

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


У Грамадзкім прэс-цэнтры Дому прэсы а 14-й гадзіне – прэзэнтацыя кнігі пробашча Чырвонага касьцёлу, магістра тэалёгіі ксяндза Ўладзіслава Завальнюка “Ня хлебам адзіным”

На сцэне новага драматычнага тэатру 28-31 сакавіка адбываецца Першы Менскі Міжнародны дзіцячы тэатральны форум “Крокі”

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: “Вербная нядзеля ў Менску"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Лічы няшчаснымі той дзень або тую гадзіну, у якія ты не засвоіў нічога новага і нічога не дадаў да сваёй адукацыі.

Ян Амас Комэнскі
XS
SM
MD
LG