Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: Тацяна Севярынец і Ўладзіслаў Старавераў вызваленыя


Абое правялі ў міліцыі па тры гадзіны. Тацяна Севярынец была затрымана нібыта «па падазрэньні ў сэрыі кватэрных крадзяжоў», незалежны журналіст — па падазрэньні ў пэдафіліі.

Спадарыня Тацяна кіравалася на ўскладаньне кветак, якое віцебскія актывісты ладзілі каля мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава і да помніка Ўладзімеру Караткевічу. У Першамайскім РАУС у яе знайшлі і забралі бел-чырвона-белы сьцяг, які яна зьбіралася разгарнуць падчас акцыі.

Журналісту Ўладзіславу Старавераву не дазволілі здымаць на відэа пачатак акцыі на плошчы Свабоды: як толькі ён дастаў камэру, да яго падскочылі два чалавекі ў цывільным, заламалі рукі і павалаклі па асфальце. Некалькі дзясяткаў мінакоў спыніліся, убачыўшы такое брутальнае затрыманьне, некаторыя нават пачалі выклікаць міліцыю. Але двое ў цывільным самі назваліся міліцыянтамі, і неўзабаве на службовай машыне журналіста павезьлі ў Кастрычніцкі РАУС.


Як затрымлівалі Ўладзіслава Стараверава.

У міліцыі пачатку заявілі, што ва Ўладзіслава Стараверава скрадзеная відаэкамэра, а потым — што ён падобны да маньяка-пэдафіла, які абвешчаны ў вышук.

Роўна праз тры гадзіны ўсе падазрэньні на адрас затрыманых зьніклі. За гэты час група жыхароў Віцебску — прыблізна трыццаць чалавек — ушанавалі памяць Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча. Гэта адбывалася пад наглядам міліцыянтаў у форме і ў цывільным ды хлопцаў ў чорных шапачках з рацыямі ў вуху. Гэткіх «назіральнікаў» было хіба толькі напалову меней, чым удзельнікаў.

Удзельнікі акцыі ідуць ускладаць кветкі

Каля мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава

Кветкі і сьвечкі каля помніка Караткевічу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG