Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіеў: акцыя пратэсту прадпрымальнікаў


У цэнтры ўкраінскай сталіцы сёньня адбылася акцыя пратэсту прадпрымальнікаў з розных рэгіёнаў краіны. Паведамляецца, што болей за трыста чалавек патрабавалі ад ураду стварыць умовы для разьвіцьця малога і сярэдняга бізнэсу ва Ўкраіне. Мітынгоўцы, у прыватнасьці, заклікалі адмяніць пачатак дзеяньня ад 1 красавіка новага Падатковага кодэксу, а таксама накіраваць у адстаўку прэм'ер-міністра і кіраўніка МУС. Да акцыі пратэсту далучыліся дэпутаты апазыцыйных фракцыяў парлямэнту.

У краіне сёньня таксама прайшоў аўтапрабег пад лёзунгам “возьмем у алігархаў Украіну”.У ім узялі ўдзел некалькі дзесяткаў чалавек.
XS
SM
MD
LG