Лінкі ўнівэрсальнага доступу

IHT: "Савецкае водгульле" ў Беларусі


Сьвятлана Вількіна, Андрэй Вількін
Сьвятлана Вількіна, Андрэй Вількін
Такую мэтафару – "савецкае водгульле" – выкарыстоўвае сёньняшняе выданьне International Herald Tribune адносна таго, што адбываецца ў Беларусі пасьля 19 сьнежня 2010.

На агульным фоне перасьледу апазыцыйных актывістаў у Беларусі журналіст Майкл Швірц прадстаўляе лёс Андрэя Вількіна, дацэнта катэдры фізычнага выхаваньня Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту і старшыню фэдэрацыі каратэ-шатакан, які быў вымушаны звольніцца з працы таму, што ён і ягоная жонка, Сьвятлана, былі арыштаваныя 19 сьнежня падчас антыпрэзыдэнцкай дэманстрацыі ў Менску.

Швірц падкрэсьлівае, што сям’я Вількіных ня мела ніякіх сувязяў з апазыцыяй і што 19 сьнежня яны бралі ўдзел у вулічнай дэманстрацыі ўпершыню.

"Вы мусіце быць ляяльным. Мы парушылі гэтае правіла і цяпер апынуліся па-за гульнёй" – International Herald Tribune цытуе Андрэя Вількіна.

Пасьля арышту спадар Вількін правёў Каляды, Новы год і адзначыў свой
Вы мусіце быць ляяльным. Мы парушылі гэтае правіла і цяпер апынуліся па-за гульнёй.
52-гі дзень нараджэньня ў СІЗА Жодзіна. Ён сказаў газэце, што ў турме яго часам білі і абражалі, але ён не адбіваўся. Ён таксама паведаміў, што ён з сукамэрнікамі падкарочваў час, гуляючы ў шахматы, зьлепленыя з хлеба, пакуль наглядчык не знайшоў іх і ня выкінуў.

Арышт і страта працы, відавочна, зьмяніла погляд спадара Вількіна на рэчаіснасьць у Беларусі. Артыкул у International Herald Tribune завяршаецца такой ягонай рэфлексіяй:

"Мы нарадзіліся ў гэтай краіне і мы сапраўды яе любім. І мы лічым, што яна заслугоўвае лепшых жыцьцёвых стандартаў і лепшага разьвіцьця, чым цяпер. Каб дасягнуць гэтага, патрэбная нейкая зьмена".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG