Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарказі паабяцаў закрыць небясьпечныя АЭС


Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі

Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі заявіў, што францускія АЭС, якія не пройдуць праверку, або так званыя стрэс-тэсты, будуць зачыненыя.

"Калі станцыя ня пройдзе стрэс-тэсты, яна будзе зачыненая", сказаў сёньня Сарказі на прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі.

Напярэдадні ўрад краіны даручыў францускаму агенцтву па ядзернай бясьпецы да канца 2011 правесьці праверку ўсіх атамных электрастанцый краіны. Было заяўлена, што Францыя, у якой 4 / 5 усёй электраэнэргіі выпрацоўваюць менавіта АЭС, павінна атрымаць урокі з аварыі на японскай "Фукусіме".
XS
SM
MD
LG