Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
22 сакавіка Эўразьвяз апублікаваў дадатковы сьпіс 19 неўязных службовых асобаў зь Беларусі. Цяпер агульны сьпіс налічвае 175 чалавек.

У дадатковым сьпісе сярод прозьвішчаў функцыянэраў дзяржаўнай адміністрацыі розных узроўняў, міліцэйскіх начальнікаў, пракурораў і судзьдзяў апынуліся тры прозьвішчы рэктараў вышэйшых навучальных
Эўропа прыраўнала ўнівэрсытэты ў Беларусі да дзяржаўнага карнага апарату.
установаў: Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі — Міхаіла Батуры, Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту — Пятра Кухарчыка, і Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту — Мечыслава Часноўскага.

Далей, як здаецца, няма куды. Эўропа прыраўнала ўнівэрсытэты ў Беларусі да дзяржаўнага карнага апарату.

Мне прыгадваюцца мае студэнцкія гады ў Варшаўскім унівэрсытэце, якія прыпалі на час ваеннага становішча ў Польшчы і расправы камуністычнай улады з "Салідарнасьцю".

Амаль усе студэнты былі ў той час настроеныя антыкамуністычна, шмат хто зь іх дзейнічаў у падпольных структурах дэлегалізаванай "Салідарнасьці" або Незалежнага згуртаваньня студэнтаў. Але я ня помню, каб у той час некага са студэнтаў у Польшчы адлічылі за палітычную дзейнасьць і перакананьні, ці то наўпрост, ці то пад выглядам "непасьпяховасьці".

З польскімі выкладчыкамі было па-рознаму. Яны ўсё ж былі наёмнымі
У Беларусі розьніца паміж рэктарам унівэрсытэту і начальнікам АМОНу амаль сьцерлася.
працаўнікамі дзяржавы, і дзяржава паступала зь імі, як ёй было заўгодна. Але лёс студэнтаў быў поўнасьцю ў руках рэктараў і дэканаў. А яны студэнтаў баранілі і ахоўвалі ад замахаў дзяржавы. Яны ўсё ж не хацелі, каб польскія ўнівэрсытэты апынуліся ў тым самым ранжыры, што і папраўча-працоўныя ўстановы.

У Беларусі розьніца паміж рэктарам унівэрсытэту і начальнікам АМОНу амаль сьцерлася.

Засталося толькі прысвоіць званьне і выдаць форму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG