Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На “Фукусіме” шукаюць крыніцу ўцечкі радыяцыі


"Фукусіма-Даічы" пасьля выбуху

"Фукусіма-Даічы" пасьля выбуху

У Японіі на пацярпелай ад землятрусу АЭС "Фукусіма-Даічы"праводзіцца расьсьледаваньне з мэтай выявіць крыніцу ўцечкі радыяцыі.

Паводле прадстаўнікоў японскай электраэнэргетычнай кампаніі, у сыстэме ахаладжэньня аднаго з рэактараў зарэгістраваны высокі ўзровень радыяцыі, што можа быць вынікам яго магчымага пашкоджаньня. Паведамляецца, што ўзровень апраменьваньня, які напярэдадні атрымалі трое працаўнікоў АЭС, у дзесяць тысяч разоў вышэйшы, чым чакалася.

Паводле афіцыйных дадзеных, колькасьць загінулых у выніку землятрусу і цунамі дасягнула дзесяці тысяч. Прыкладна 17,5 тысяч чалавек лічацца зьніклымі. Мяркуецца, што аднаўленьне пацярпелых рэгіёнаў абыйдзецца краіне ў суму звыш 300 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG