Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Добрае пажаданьне


Мой праскі сябар сказаў мне, што хоча пажадаць даўгалецьця людзям у Беларусі.

— Усім? — спытаўся я.

— Усім, канечне. Але асабліва — пракурорам, судзьдзям, міліцыянтам і супрацоўнікам сакрэтных службаў, у форме і без, якія выступаюць сьведкамі на судах.

— Чаму? — спытаўся я.

— Я жадаю ім доўгіх гадоў жыцьця — як Піначэту, які дажыў да 92-х, як генэралу Ярузэльскаму, якому цяпер 87, як Людміле Брожавай-Полэднавай, чэскай судзьдзі, якая вынесла сьмяротны прысуд чэскай гераіне Міладзе Горакавай (Міладу павесілі ў 1950-м). Бо калі яны будуць жыць доўга, яны дачакаюцца суду. Іх будуць судзіць, як Піначэта, як Ярузэльскага, як Брожаву-Полэднаву.

Яна, нягледзячы на свае 87 гадоў, атрымала 6 гадоў турмы — і ўсе суды, уключна з Канстытуцыйным, адхілілі яе касацыйную скаргу, а прэзыдэнт Клаўс — просьбу аб памілаваньні.

Вось такое пажаданьне — доўгіх гадоў жыцьця усім арганізатарам судоў, якія адбываюцца ў Беларусі, прасіў перадаць мой сябар з Прагі.

Перадаю.

Ад сябе дадам і пажаданьне доўгіх гадоў усім, каго судзяць.

Аляксандар Лукашук. Добрае пажаданьне
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:18 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG