Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атрошчанкава перавялі з СІЗА КДБ на Валадарку


Аляксандар Атрошчанкаў
Аляксандар Атрошчанкаў
Пра гэта жонка журналіста даведалася, калі прынесла Аляксандру Атрошчанкаву перадачу ў СІЗА КДБ.

Дар'і Корсак паведамілі, што прэс-сакратара кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава перавялі ў сьледчы ізалятар ГУУС Менгарвыканкаму на вуліцы Валадарскага.

Аляксандр Атрошчанкаў, якога прысудзілі да 4 гадоў калёніі строгага рэжыму за прысутнасьць на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня ў якасьці журналіста, цяпер чакае вынікаў абскарджаньня прысуду. Дата судовага разгляду ягонай касацыйнай скаргі яшчэ нават не прызначаная.

Як паведаміла Дар'я Корсак сайту charter97.org, у бліжэйшы час Атрошчанкава могуць адправіць у калёнію пад Віцебск – «Віцьба-3». Там адбываў пакараньне ў свой час Аляксандр Казулін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG