Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Хамайда працягне пісаць дыктоўку ў пастарунку


Віцебскі апазыцыянэр вырашыў адзначыць Дзень Волі напісаньнем дыктоўкі каля так званага "сіняга дома" — дома № 28 па вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджвае незалежную прэсу. Спадару Хамайду перашкодзілі міліцыянты: ім не спадабаўся бел-чырвона-белы сьцяг, які ўзьняў актывіст.

Барыс Хамайда заявіў, што працягне пісаць дыктоўку ў пастарунку — будзе перапісваць яе з кнігі. Разам зь ім у Чыгуначны РАУС па сваёй волі пайшла Антаніна Піванос, украінка па нацыянальнасьці, якая на знак салідарнасьці зь беларускім апазыцыянэрам пісала дыктоўку на сваёй роднай мове, перакладаючы "Ліст з-пад шыбеніцы" Кастуся Каліноўскага на ўкраінскую.

Спадар Хамайда кажа, што напісаны ім тэкст разам з асабістым лістом зьбіраецца пераслаць у СІЗА КДБ зьняволенаму земляку, палітыку Паўлу Севярынцу. А некалі, перакананы апазыцыянэр, гэтая дыктоўка можа стаць экспанатам у Музэі беларускага супраціву, які будзе створаны ў незалежнай Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG