Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі ўшануюць памяць Палуты Бадуновай


Палута Бадунова
Палута Бадунова
Сёньня ў Навабеліцкім раёне Гомелю грамадзкія актывісты ўскладуць кветкі да месца, дзе стаяў дом гомельскай настаўніцы, міністра Беларускай Народнай Рэспублікі Палуты Бадуновай.

Як апавёў старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, апошнія гады гэта ўжо стала традыцыяй — ушаноўваць такім чынам памяць выбітнай дзяячкі Беларускай Народнай Рэспублікі.

Гомельскія грамадзкія актывісты выступілі з ініцыятывай перайменаваньня цяперашняй вуліцы Георгія Дзімітрава ў гонар дзяячкі БНР Палуты Бадуновай. Аднак гарвыканкам адхіліў прапанову на той падставе, што вуліца носіць імя "аднаго са славутых лідэраў міжнароднага антыфашысцкага камуністычнага руху, і перайменаваньне вуліцы выкліча нэгатыўную рэакцыю значнай часткі жыхароў гораду, у першую чаргу прадстаўнікоў старэйшага пакаленьня".

Адмовіўся гарвыканкам і ўсталяваць мэмарыяльную шыльду ў гонар славутай зямлячкі, спаслаўшыся на тое, што дом не захаваўся.

Пасьля ўскладаньня кветак адбудзецца вечарына, прысьвечаная 93-м угодкам БНР. На ёй выступяць беларускамоўныя гомельскія барды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG